ВЯЛІКІЯ СПРАВЫ СКЛАДАЮЦЦА
З ПРОСТЫХ ДЗЕЯННЯЎ
Простыя данаты памерам з кубачак кавы ратуюць чыёсьці жыццё. Гэта працуе і на ўзроўні вырашэння грамадскіх праблем. Вашыя невялікія данаты, ідэі, парады могуць дапамагчы запусціць навучанне онлайн-прафесіям для беларусаў/-к у эміграцыі, зладзіць для дзетак квэст па беларускіх казках
ці даць жыццё якой заўгодна іншай ідэі.
Далучайцеся да праекту лічбавага самакіравання «Будуй сваё»,
каб сваімі простымі дзеяннямі рабіць вялікія справы.

Дэкларацый
110
Унёскаў
99
АБ ПРАЕКЦЕ
«Будуй сваё» — чацвёрты сезон праекта лічбавага самакіравання, дзе адны беларускі і беларусы прыдумляюць ідэі, а другія выбіраюць з іх найлепшыя і фінансуюць рэалізацыю праз часткі ад падаткаў і свабодныя ўнёскі. Далучыцца да праекта праз падатковыя дэкларацыі можна да 1 траўня, праз унёскі — да 15 чэрвеня 2026 года.
Беларуская супольнасць сабрала больш за € 170 000 за тры сезоны. За гэты час было рэалізавана 5 праектаў, яшчэ 3 знаходзяцца на этапе рэалізацыі. Гэта паказала здольнасць беларусаў і беларусак аб’ядноўвацца, браць адказнасць і даводзіць ідэі да рэалізацыі.
ТАЙМЛАЙН ПРАЕКТА
.png)
*падрабязней пра этапы праекта чытайце ў суполках «Будуй сваё» Польшча | Літва

ЧАМУ ВАРТА АБРАЦЬ НАС?

Вы галасуеце за актуальныя ідэі, каб дапамога ішла куды патрэбна менавіта цяпер.

Мы адкрыта расказваем пра фінансы і этапы праекта.

Вы можаце падаць вашу ідэю і атрымаць грошы на яе рэалізацыю.

Вы актыўна ўдзельнічаеце не толькі грашыма, а і праз ідэі, галасаванне, лайкі і абмеркаванні.

Мы пільна сочым, каб праекты-пераможцы рэалізаваліся.

Вырашаеце вы, а не фонды і донары.

Мы заўсёды гатовы падтрымаць і падказаць на кожным кроку.

Мы не збіраем вашых асабістых звестак і ваш удзел у праекце ананімны.

ТВАЕ ПАДАТКІ — ІНВЕСТЫЦЫЯ Ў НОВЫЯ ГІСТОРЫІ
Далучайся і стань іх часткай
01

СПОСАБ 1
Аформіць адсотак праз падатковую дэкларацыю —
падыходзіць для жыхароў Польшчы і Літвы.
-
Калі вы ўжо ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьце на старонку з рэквізітамі партнёраў «Будуй сваё».
-
Польшча: 1,5% ад вашы х падаткаў.
-
Літва: 1,2% ад вашых падаткаў.
Гэты адсотак усё адно здымаецца з вашых падаткаў, але вы можаце накіраваць яго на дабрачыннасць (праз партнёраў SVAE — фонды ZUBR.IN, FaniMani і Tutaka).
-
Калі вы не ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьцепа спасылцы з гайдамі:
ПЕРШЫ КРОК —
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПРАЕКТА
Вы можаце далучыцца
праз падатковую дэкларацыю
ці даслаць разавы ўнёсак.
Гатова? Цяпер адпраўце скрыншот дэкларацыі праз форму ніжэй і чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны вамі email.

Гатова? Віншуем, вы сталі ўдзельнікам/цай праекта!
Чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны email. Але гэта толькі пачатак, і самае цікавае яшчэ наперадзе.
02
ДРУГІ КРОК — ПРАПАНУЙЦЕ ІДЭІ
Падаць ідэю можа любы(-ая)
удзельнік і ўдзельніца.
Прапановы збіраюцца ў спецыяльны банк ідэй, у якім існуюць дзве суполкi: Польшча і Літва. У кожнай суполцы ўдзельнікі і ўдзельніцы шляхам галасавання выбіраюць ідэі (праекты), якія лічаць найбольш актуальнымі і карыснымі.


Маеце ідэі — прапануйце!
Прапанаваць iдэю можна праз аплiкацыю або сайт у той суполцы, якую вы абралi, у выпадку, калі вы далучыліся праз унёсак або адсотак ад падаткаў.

Пакуль няма сваёй ідэі? Дапамажыце іншым.
Каментуйце ідэі іншых, прапаноўвайце свой досвед для экспертнай ацэнкі, давайце парады, пакідайце падабайкі/непадабайкі і сачыце за праектам. Кожнае ваша дзеянне — істотны ўнёсак у агульную справу.
01
ПЕРШЫ КРОК —ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПРАЕКТА








