top of page

Інструкцыя па запаўненні падатковай дэкларацыі ў Польшчы, каб далучыцца да праекта «Будуй сваё»

❕Адлюстраванне інфармацыі ў дэкларацыі можа крыху адрознівацца, у залежнасці ад нумара PIT, сайта і прылады, на якой вы запаўняеце дэкларацыю. 

Дадзеныя партнёраў для адлічэння PIT: 

❗️ Нумар KRS Fundacja FaniManі: 0000507234
❗️ Cel szczegółowy Fundacja Tutaka: 82452
🔗 Спіс пунктаў у дэкларацыях PIT тут

2026-01-29 11.08.50.jpg

Прыклад запаўнення дэкларацыі ⬇️

1. Заходзіце на сайт https://www.e-pity.pl/ і абіраеце «Uruchom PITy online teraz» / «Пачніце афармленне PIT анлайн зараз».

1.png

2. Выбіраеце рэжым «KREATOR PIT za 2025 rok» / «Стварыць PIT за 2025 год».

2.png

3. Абіраеце «SPOSÓB OPODATKOWANIA» / «СПОСАБ ПАДАЧЫ ПАДАТКАЎ»: самастойна, сумесна з сужэнцам ці дзецьмі (тычыцца толькі бацькоў, якія гадуюць дзяцей паасобку), а таксама «CEL ZŁOŻENIA DEKLARACJI» /«МЭТА ДЭКЛАРАЦЫІ»: пазначаeце «ZLOŻENIE ZEZNANIA»/«ПАДАЦЬ ЗАЯВУ», калі PIT разлічваеце ўпершыню сёлета, альбо «KOREKTA ZEZNANIA»/ «КАРЭКЦІРОЎКА ЗАЯВЫ», калі неабходна паправіць ужо разлічаны PIT. Націскаеце «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

3.png

4. У наступным раздзеле ўпісваеце свае асабістыя даныя (імя, прозвішча, PESEL або NIP (абавязковыя для разліку PIT), адрас, тэлефон і электронная пошта). Націскаеце «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

4.png

5.  Далей выбіраеце падставы для запаўнення дэкларацыі.  У нашым выпадку запаўняецца PIT - 37, таму абіраеце PIT-11 ад працадаўцы. Націскаеце «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

5.png

6. Запаўняеце фармуляр, які з’явіўся, і ўважліва перапісваеце ўсе даныя, указаныя ў пункце E дэкларацыі PIT-11. Даныя з дэкларацыі PIT-11 толькі што былі перанесены ў ячэйкі з такімі ж нумарамі ў дэкларацыю PIT-37. Пасля ўвядзення ўсіх даных націскаеце кнопку «Zapisz» / «Захаваць».

6.png
7.png

7.  Калі ў 2025 годзе ў вас было некалькі працадаўцаў, то зноў выбіраеце PIT-11 і запаўняеце раздзел такім жа спосабам. Націскаеце кнопку «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

5.png

8. У наступным раздзеле адзначаеце льготы, на якія маеце права і якімі жадаеце карыстацца. Калі ніякіх ільгот няма, пакідаеце гэту старонку незапоўненай. Націскаеце кнопку «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

9.png

9. На гэтым этапе асноўныя даныя ўнесены ў PIT-37. Праграма палічыць суму падатку, а пры неабходнасці даплаты падатку – суму для даплаты. У наступным раздзеле вы можаце ўказаць нумар рахунку, на які будуць залічаны сродкі па звароце падатку. Рахунак павінен быць асабіста ваш, нельга ўпісваць рахунак сяброў, маці, брата/сястры. У выпадку сумеснага разліку сужэнцамі PIT-37 можа быць указаны рахунак аднаго з іх. Націскаеце кнопку «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

10.png

10. Дабрачынныя ўнёскі. У вас з’явіцца рандомная дабрачынная арганізацыя. Каб яе змяніць, націскаеце на «ZMIEŃ OPP»/«Змяніць НДА (OPP)». Права на пералік 1,5% падатку распаўсюджваецца на ўсіх падаткаплацельшчыкаў, якія маюць у бягучым годзе даход, што абкладаецца падаткам.

11.png

Унізе ў левым куце націскаеце на «SAMODZIELNIE WPISZĘ KRS»/«Самастойна ўпісаць KRS».

12.png

У акне пошуку, што адкрылася, упісваеце нумар KRS 0000507234 нашага партнёра (Fundacja FaniMani) і націскаеце «Zapisz»/«Захаваць».

KRS.png

Вяртаецеся на папярэднюю старонку і ўпісваеце «CEL  SZCZEGÓŁOWY»/ «Канкрэтная мэта». Пішаце мэту 82452 нашага партнёра (Fundacja Tutaka). Мэту ўпісваць абавязкова, каб наш партнёр бачыў, каму ідуць сродкі. Націскаеце «DALEJ»/«ДАЛЕЙ».

13.png

11. На наступным этапе можна прагледзець дэкларацыю, надрукаваць яе («Wydrukuj»), захаваць на кампʼютар у форме pdf (кнопка «Zobacz deklarac»). Для адпраўкі PIT (у электронным выглядзе) у падатковую інспекцыю націскаеце кнопку «DALEJ» / «ДАЛЕЙ».

14.png

12. Падаяце дэкларацыю PIT-37 у электронным выглядзе. Націскаеце кнопку «DALEJ»/ «ДАЛЕЙ».

15.png

13. Далей сістэма пакажа вам даныя з дэкларацыі за 2024 год. Трэба праверыць правільнасць сумы, каб сістэма залічыла вашу верыфікацыю. Калі ж PIT-37 за 2024 год не падаваўся, то трэба ўпісаць 0 (нуль). Гэтак жа ўпісваеце свой e-mail. Націскаеце «PODPISZ I WYŚLIJ»/ « ПАДПІСАЦЬ І ДАСЛАЦЬ».

16.png

Статус 200 wysłane poprawnie (адпраўлена правільна). Націскаеце «ZAKOŃCZ»/ «Закончыць».

17.png

14. Дэкларацыя пададзена. Вы справіліся! :) Ва ўласным кабінеце выбіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Podgląd»/«Прагляд».

18.png

15. Дэкларацыю, якая адкрылася, гартаеце ўніз да пункта «L». Робіце скрын* або фота так, каб былі бачны пункты 147 – 149, і вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у праекце лічбавага самакіравання «Будуй сваё» 2025. Калі вы запаўняеце іншы PIT, то нумары пунктаў для пералічэння 1,5% могуць змяніцца. Галоўнае — знайсці раздзел WNIOSEK O PRZEKAZANIE 1,5% PODATKU NALEŻNEGO NA PRZECZ OPP.
 

*Мы не просім дасылаць асабістыя даныя на скрыншоце.

Польша 2026.png

Далучайцеся да праекта лічбавага самакіравання «Будуй сваё», каб сваімі простымі дзеяннямі дапамагаць рабіць вялікія справы. Дзякуй за тое, што вы з намі!
 

Вярнуцца на старонку праекта і даслаць скрыншот.

bottom of page