top of page

ВЯЛІКІЯ СПРАВЫ СКЛАДАЮЦЦА

З ПРОСТЫХ ДЗЕЯННЯЎ

Простыя данаты памерам з кубачак кавы ратуюць чыёсьці жыццё. Гэта працуе і на ўзроўні вырашэння грамадскіх праблем. Вашыя невялікія данаты, ідэі, парады могуць дапамагчы запусціць навучанне онлайн-прафесіям для беларусаў/-к у эміграцыі, зладзіць для дзетак квэст па беларускіх казках
ці даць жыццё якой заўгодна іншай ідэі.

Далучайцеся да праекту лічбавага самакіравання «Будуй сваё»,
каб сваімі простымі дзеяннямі рабіць вялікія справы.

Дэкларацый

110

Унёскаў

99

АБ ПРАЕКЦЕ

«Будуй сваё» — чацвёрты сезон праекта лічбавага самакіравання, дзе адны беларускі і беларусы прыдумляюць ідэі, а другія выбіраюць з іх найлепшыя і фінансуюць рэалізацыю праз часткі ад падаткаў і свабодныя ўнёскі. Далучыцца да праекта праз падатковыя дэкларацыі можна да 1 траўня, праз унёскі — да 15 чэрвеня 2026 года.

Беларуская супольнасць сабрала больш за € 170 000 за тры сезоны. За гэты час было рэалізавана 5 праектаў, яшчэ 3 знаходзяцца на этапе рэалізацыі. Гэта паказала здольнасць  беларусаў і беларусак аб’ядноўвацца, браць адказнасць і даводзіць ідэі да рэалізацыі.

ТАЙМЛАЙН ПРАЕКТА

Frame 2455 (1).png

*падрабязней пра этапы праекта чытайце ў суполках «Будуй сваё» Польшча | Літва

таймлайп аппка.png

ЧАМУ ВАРТА АБРАЦЬ НАС?

Вы галасуеце за актуальныя ідэі, каб дапамога ішла куды патрэбна менавіта цяпер.

Мы адкрыта расказваем пра фінансы і этапы праекта.

Вы можаце падаць вашу ідэю і атрымаць грошы на яе рэалізацыю.

Вы актыўна ўдзельнічаеце не толькі грашыма, а і праз ідэі, галасаванне, лайкі і абмеркаванні.

Мы пільна сочым, каб праекты-пераможцы рэалізаваліся.

Вырашаеце вы, а не фонды і донары.

Мы заўсёды гатовы падтрымаць і падказаць на кожным кроку.

Мы не збіраем вашых асабістых звестак і ваш удзел у праекце ананімны.

ТВАЕ ПАДАТКІ — ІНВЕСТЫЦЫЯ Ў НОВЫЯ ГІСТОРЫІ

Далучайся і стань іх часткай

01

СПОСАБ 1

Аформіць адсотак праз падатковую дэкларацыю
падыходзіць для жыхароў Польшчы і Літвы.

  • Калі вы ўжо ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьце на старонку з рэквізітамі партнёраў «Будуй сваё».

  • Польшча: 1,5% ад вашых падаткаў.

  • Літва: 1,2% ад вашых падаткаў.

Гэты адсотак усё адно здымаецца з вашых падаткаў, але вы можаце накіраваць яго на дабрачыннасць (праз партнёраў SVAE — фонды ZUBR.IN, FaniMani і Tutaka).

  • Калі вы не ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьцепа спасылцы з гайдамі:

ПЕРШЫ КРОК —
ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПРАЕКТА

Вы можаце далучыцца
праз падатковую дэкларацыю
ці даслаць разавы ўнёсак.

Гатова? Цяпер адпраўце скрыншот дэкларацыі праз форму ніжэй і чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны вамі email. 

Даслаць разавы ўнёсак ад 50 еўра.
 

  • Сярэдні памер % ад падаткаў.
     

  • Выбiрайце, у якой суполцы вам хацелася б прысутнічаць: Польшча ці Літва.

Перайдзіце па спасылцы, каб далучыцца да праекта.

Group 48095965.png

СПОСАБ 2

Гатова? Віншуем, вы сталі ўдзельнікам/цай праекта!

Чакайце запрашэння ў закрытую суполку — яно прыйдзе на пазначаны email. Але гэта толькі пачатак, і самае цікавае яшчэ наперадзе.

02

ДРУГІ КРОК — ПРАПАНУЙЦЕ ІДЭІ

Падаць ідэю можа любы(-ая)
удзельнік і ўдзельніца.

Прапановы збіраюцца ў спецыяльны банк ідэй, у якім існуюць дзве суполкi: Польшча і Літва. У кожнай суполцы ўдзельнікі і ўдзельніцы шляхам галасавання выбіраюць ідэі (праекты), якія лічаць найбольш актуальнымі і карыснымі.

Маеце ідэі — прапануйце!

Прапанаваць iдэю можна праз аплiкацыю або сайт у той суполцы, якую вы абралi, у выпадку, калі вы далучыліся праз унёсак або адсотак ад падаткаў.

Пакуль няма сваёй ідэі? Дапамажыце іншым.

Каментуйце ідэі іншых, прапаноўвайце свой досвед для экспертнай ацэнкі, давайце парады, пакідайце падабайкі/непадабайкі і сачыце за праектам. Кожнае ваша дзеянне — істотны ўнёсак у агульную справу.

01
 

ПЕРШЫ КРОК —ДАЛУЧАЙЦЕСЯ ДА ПРАЕКТА

СПОСАБ 1

Аформіць адсотак праз падатковую дэкларацыю — падыходзіць для жыхароў Польшчы і Літвы.

  • Польшча: 1,5% ад вашых падаткаў.

  • Літва: 1,2% ад вашых падаткаў.

Гэты адсотак усё адно здымаецца з вашых падаткаў, але вы можаце накіраваць яго на дабрачыннасць (праз партнёраў SVAE — фонды ZUBR.IN, FaniMani і Tutaka).

  • Калі вы ўжо ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьце на старонку з рэквізітамі партнёраў «Будуй сваё».

  • Калі вы не ведаеце, як запоўніць дэкларацыю, то пераходзьцепа спасылцы з гайдамі:

02

ДРУГІ КРОК — ПРАПАНУЙЦЕ ІДЭІ

Падаць ідэю можа любы(-ая) удзельнік і ўдзельніца.

Прапановы збіраюцца ў спецыяльны банк ідэй, у якім існуюць дзве суполкi: Польшча і Літва. Фінансаваць будучых пераможцаў можа кожны(-ая) з вас — выбірайце, да якой суполкі далучыцца, зрабіўшы ўнёсак ці аддаўшы падатковы адсотак адпаведнай краіне.

У кожнай суполцы праз галасаванне будзе абрана адна ці некалькі ідэй (праектаў), якія і атрымаюць фінансаванне на іх рэалізацыю.

Маеце ідэі — прапануйце!

Прапанаваць iдэю можна праз аплiкацыю або сайт у той суполцы, якую вы абралi, у выпадку, калі вы далучыліся праз унёсак або адсотак ад падаткаў.

Пакуль няма сваёй ідэі? Дапамажыце іншым.

Каментуйце ідэі іншых, прапаноўвайце свой досвед для экспертнай ацэнкі, давайце парады, пакідайце падабайкі/непадабайкі і сачыце за праектам. Кожнае ваша дзеянне — істотны ўнёсак у агульную справу.

03

ТРЭЦІ КРОК —
ГАЛАСУЙЦЕ І ВЫРАШАЙЦЕ

  • Аддавайце голасы за ідэі (праекты), якія вам даспадобы:
    першае галасаванне — летам, другое—  зімой.

  • Восенню даведаемся, колькі грошай супольна сабралі на беларускія праекты

  • Ідэі, што перамогуць у галасаванні, атрымаюць грошы на рэалiзацыю.​


Ад вас залежыць, якія новыя беларускія праекты ўбачаць свет.

ЯК ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ

Каб удзельнічаць у праекце, неабавязкова быць актывістам у трэцім пакаленні ці ганаровым «ветэранам» сацыяльна-грамадскага руху. Гэты праект пасуе вам, нават калі ваш досвед рэалізацыі ідэй абмежаваны планаваннем сямейнай вячэры. Ён для вас нават у тым выпадку, калі вы ніколі на выбары не хадзілі.

Бо ён не пра палітыку ці бізнес, а пра беларусаў і беларусак, якія маюць прагу захаваць сваю беларускасць і зрабіць жыццё адзін аднаго лепш.

«Новая Беларусь» не збірае асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў і ўдзельніц праекту. Каб далучыцца да праекту, вы пройдзеце рэгістрацыю (ці аўтарызацыю) ў аплікацыі «Новая Беларусь» з дапамогай e-mail. Мы раім вам карыстацца e-mail, па назве якога вас немагчыма ідэнтыфікаваць. Уся перадача дадзеных ажыццяўляецца па абароненых пратаколах. 

ГЭТА АНАНІМНА

Дадзеныя пра тое, хто накіраваў падаткі ў партнёрскія ўстановы праекту, будуць толькі ў падаткавай вашай краіны. Каманда «Новай Беларусі» не мае доступу да гэтых дадзеных.

Але, калі вы ездзіце ў Беларусь, майце на ўвазе, калі ласка, што «Новая Беларусь» там прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Таму перад паездкай абавязкова паклапаціцеся пра сваю бяспеку.

Інфармацыя пра тое, хто зрабіў унёсак праз Stripe, захоўваецца толькі ў сістэме Stripe, якая надзейна абаронена ад узлому.
На платформе «Новая Беларусь» усе ўдзельнікі і ўдзельніцы застаюцца ананімнымі.

Інфармацыя пра тое, хто зрабіў унёсак праз Stripe, захоўваецца толькі ў сістэме Stripe, якая надзейна абаронена ад узлому.

На платформе «Новая Беларусь» усе ўдзельнікі і ўдзельніцы застаюцца ананімнымі.

Абярыце сваё простае дзеянне, якое вы сапраўды хочаце зрабіць як унёсак у гэтую справу, зрабіце — і пахваліце сябе за гэта. Бо вялікія справы складаюцца з простых дзеянняў.

Прапануем вам некалькі ролевых мадэляў у праекце — прымярайце, калі ласка, што вам пасуе.

ЯКУЮ РОЛЮ МОЖНА САБЕ АБРАЦЬ У ПРАЕКЦЕ

Яго/яе місія зафундаваць добрым людзям на добрую справу выкананая. Далей вяртайцеся да сваіх справаў, бо можна быць спакойным, што свае з астатнімі пытаннямі годна разбяруцца.

Зафундаваў/-ла, вярнуўся да сваіх справаў, але пра закрытую суполачку не забыўся/-лася і заходзіць паглядзець, якія там ідэі прапануюць. Трэба будзе ўмяшацца — умяшаецца, не сумнявайцеся.

Заходзіць у закрытую суполку не толькі паназіраць, бо мае прагу ўплываць на рашэнні, якія там прымаюцца. У абмеркаваннях не актыўнічае, але ўважліва назірае за працэсам і выказвае сваё меркаванне падабайкамі. Такое простае і такое важнае дзеянне.

Негатовы/-ая прапаноўваць
і рэалізоўваць уласную ідэю, але мае сілы і натхненне дапамагчы рэалізавацца ідэям іншых. Майстэрскі валодае ўсім неабходным для гэтага інструментарыем: ставіць падабайкі, дае парады ў каментарах, прапануе сваю прафесійную дапамогу.

Прапануе ідэі, мае сілы і натхненне іх рэалізаваць. Магчыма, ёй/яму не хапае досведу і рэсурсаў, але для гэтага ў «Будуй сваё» ўсе і сабраліся — каб сваімі простымі дзеяннямі дапамагаць адзін адному рабіць вялікія справы.

FAQ

  • Вы можаце дзейнічаць ананімна. SVAE не збірае асабістыя даныя ўдзельнікаў і ўдзельніц праекта. Каб далучыцца да «Будуй сваё», вы пройдзеце рэгістрацыю (ці аўтарызацыю) у аплікацыі SVAE праз e-mail. Раім карыстацца поштай без імені і прозвішча. Перадача даных праходзіць па абароненых пратаколах.

    Даныя тых, хто накіраваў падаткі ў партнёрскія ўстановы праекта, будуць толькі ў падатковай гэтай краіны. Каманда SVAE не мае доступу да гэтых звестак.

    Інфармацыя пра пераводы праз Stripe захоўваецца толькі ў самой сістэме, якая надзейна абаронена ад узлому. На платформе SVAE ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы пры жаданні застаюцца ананімнымі. 

  • Так, вядома! Вы можаце зрабіць унёскі ва ўсе суполкі і быць удзельнікам(-цай) усіх суполак, а значыць прапанаваць ці падтрымаць яшчэ больш ідэй. Чым больш вы актыўнічаеце, тым больш дынамічна развіваецца наш супольны праект па самакіраванні.

  • Механіка і этапы праекта падрабязна распісаны ў суполках «Будуй сваё» чытайце па спасылках: Польшча і Літва. Там жа вы можаце сачыць за навінамі праекта, абмяркоўваць ідэі і трымаць руку на пульсе.

  • Так можна! Вы самі вырашаеце, у якой ролі будзеце ўдзельнічаць, і можаце спыніцца на першым этапе. А можаце зазіраць у закрытую суполку і глядзець, што там дзеецца — раптам вас захопіць гэты творчы працэс?

  • Без сумневаў! Іншыя ўдзельніцы(-кі) праекта дапамогуць вам убачыць слабыя і моцныя бакі вашай ідэі, падкажуць, як яе можна палепшыць. Магчыма, падчас абмеркаванняў вы сустрэнеце аднадумцаў, і пасля яны дапамогуць вам з рэалізацыяй. 
     

    Акрамя таго, адзін з этапаў праекта будзе прысвечаны вашаму навучанню: дасведчаныя прафесіяналы распавядуць, як пераўтварыць ідэю ў паспяховы праект. Каманда SVAE таксама будзе вас падтрымліваць на ўсіх этапах рэалізацыі вашай ідэі.

  • У Польшчы і Літве ідэі мусяць адпавядаць заканадаўству гэтых краін. Агулам патрабаванні зводзяцца да таго, што грошы могуць быць выдаткаваны на тэрыторыі гэтых краін і толькі для сацыяльна карысных мэт. Некаторыя абмежаванні накладваюць статуты партнёрскіх устаноў, якім таксама не павінны супярэчыць прапанаваныя ідэі.

    Але  нават у гэтых межах ёсць дзе разгуляцца. Хочаце — зрабіце гульню-аплікацыю для дзетак пра гісторыю Беларусі і яе вядомых асоб. А можна запусціць і серыю гістарычных квэстаў для дарослых. Гэта можа быць увогуле праект не пра гісторыю ды культуру, а максімальна прагматычны, напрыклад, які дапаможа эмігрантам хутчэй знайсці працу ці псіхалагічна адаптавацца.
     
    Падрабязней пра патрабаванні закона да праектаў у Польшчы і Літве чытайце па спасылках:Польшча / Літва.

  • «Будуй сваё» — не пра краўдфандынг, а пра самакіраванне: каб супольнасць самастойна вырашыла, які праект і ў якім выглядзе ёй сапраўды патрэбны. Мы даём вам толькі інструменты прыняцця супольных рашэнняў дэмакратычным шляхам, а астатняе вы вырашаеце самастойна.
     

    ​У гэтым і ёсць каштоўнасць праекта — каб беларусы і беларускі нарэшце маглі паўдзельнічаць у дэмакратычным працэсе, спачатку ў невялікім праекце, а потым — на больш глабальным узроўні. Тут вы і праекціроўшчыкі, і архітэктары, і муляры — будуйце што і як захочаце.
     

    Апроч гэтага, у вас будзе некалькі інструментаў, каб паўплываць на тое, які праект пераможа:

    • прапанаваць сваю крутую ідэю і перамагчы;

    • актыўна падтрымліваць праект, які вам падабаецца, каб падвысіць яго шанц перамагчы: каментаваць, ставіць падабайкі, агітаваць за яго ў чаце і г. д.;

    • далучыцца да каманды праекта, які пераможа, і ўплываць на тое, якім ён у выніку атрымаецца.

  • Мы, сумесна з нашымі партнёрамі, дзейнічаем у адпаведнасці з законамі Польшчы і Літвы, якія прадугледжваюць кантроль з боку дзяржаў за тым, куды ідзе сума, сабраная на дабрачыннасць. Паводле закона, сродкі могуць быць накіраваны выключна на дабрачыннасць і сацыяльна значную дзейнасць. Праца нашага праекта была і застаецца празрыстай для ўдзельнікаў(-ц).
     

    Пераможцы папярэдніх сезонаў пацвярджаюць празрыстасць працэсу і тое, што SVAE на ўсіх этапах рэалізацыі дае ментарскую, тэхналагічную і іншую падтрымку. Напрыклад, для пераможцаў першага сезона ў Літве і Польшчы — бібліятэк беларускай кнігі і гістарычнага партала — SVAE распрацавала зручныя сайты з сучаснымі тэхналагічнымі і візуальнымі фішкамі. Праекты другога сезона: Майстэрня ў Літве з прафесійным абсталяваннем для творцаў; Дзіцячы летнік на Падляшшы побач з Белавежскай пушчай у Польшчы; Global — серыя адукацыйных біялагічных відэа «БлогІя пра Біялёгію» — атрымалі ментарскую падтрымку, дапамогу ў развіцці каманды і рэалізацыі ідэй.

  • У платформы SVAE няма ўласнай зарэгістраванай юрыдычнай асобы ў Польшчы і Літве, таму ў гэтых краінах мы супрацоўнічаем з надзейнымі партнёрамі.
     

    У Польшчы сёлета тыя ж самыя партнёры, што і ў папярэднія сезоны: фундацыі Tutaka і FaniMani. Фундацыя Tutaka месціцца на Падляшшы, ладзіць фестывалі беларускай культуры, рэалізуе адукацыйныя праекты ды прапануе іншы цікавы беларускі культурны варушняк. FaniMani — польская фундацыя, якая дапамагае мясцовым і міжнародным кампаніям і грамадскім установам збіраць грошы на важныя справы.
     

    Партнёр праекта ў Літве — арганізацыя ZUBR.IN — займаецца грамадзянскім кантролем за палітычнымі і сацыяльнымі пытаннямі (нагляданне за выбарамі, маніторынг працы судоў і сістэмы аховы здароўя).

    Гэтыя ўстановы маюць добрае імя, надзейную рэпутацыю і зацікаўленасць у падтрымцы і развіцці беларускай супольнасці, таму мы перакананы ў нашай паспяховай сумеснай працы. 
     

    Частка грошай, якія паступяць партнёрам, пойдзе на кампенсацыю іх аперацыйных выдаткаў. Так, фундацыя FaniMani возьме камісію 10% ад паступленняў, Tutaka і ZUBR.IN — па 5% (на паслугі бухгалтара, банкаўскія пераводы, друк дакументаў і г. д.). 
     

    SVAE бярэ па 5% камісіі ад паступленняў у Польшчы і Літве — наша каманда выконвае вялікую працу па правядзенні праекта, суправаджэнні ўдзельнікаў на ўсіх этапах, а таксама па інфармацыйнай, юрыдычнай і тэхнічнай падтрымцы «Будуй сваё».

  • Калі ваша пытанне не патрапіла ў спіс самых папулярных ад іншых удзельнікаў і ўдзельніц, то напішыце нам на пошту support@svae.app

bottom of page