top of page

Інструкцыя па запаўненні падатковай дэкларацыі ў Літве, каб далучыцца да праекта «Будуй сваё»

2026-01-29 11.08.50.jpg

Прыклад запаўнення дэкларацыі ⬇️

1. Заходзіце на сайт https://deklaravimas.vmi.lt/ і націскаеце на «Prisijungti» / «Увайсці».

1.1.jpg

2. Выбіраеце метад аўтарызацыі праз знешнія сістэмы, напрыклад, з дапамогай банкаўскага акаўнта, праз пошту з электронным подпісам ці праз мабільную інфраструктуру электроннага подпісу.  У нашым выпадку гэта трэці варыянт.

2.2.jpg
3.4.jpg

Уводзіце асабістыя даныя, націскаеце кнопку «Tęsti» / «Працягнуць» і пацвярджаеце аўтарызацыю на тэлефоне.

4.4.jpg

3. Пасля аўтарызацыі ў сістэме абіраеце «STRUKTŪRA» / «Структура сайта» ў верхнім куце.

5.5.jpg

4. Далей шукаеце раздзел «Parama» /«Падтрымка» і націскаеце на «Prašymas skirti paramą» / «Запыт на падтрымку».

6.6.jpg

5.  У  адкрытым акне запаўнення формы абіраеце «2025 год» і націскаеце на «значок глобуса». Нагадваем, што пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі.

7.7.jpg

6. Пры кліканні на значок глобуса адкрыецца акно падтрымкі. Каб пачаць запаўненне, націскаеце «Tęsti» / «Працягнуць».

8.8.jpg

7. У акне пошуку, якое адкрылася, уводзіце код атрымальніка 306160406 (індывідуальны код нашага партнёра – «VšĮ ZUBR.in»). Калі даныя партнёра адлюструюцца ў форме, націскаеце «Tęsti» / «Працягнуць».

9.9.jpg

8.  У акне, якое адкрылася, упісваеце неабходныя для заяўкі звесткі:
доля падатку – «1,2 адсотка»;
падатковы перыяд пералічэння – «2025»;
мэта падатковай часткі – «SVAE».


Пасля ўводу даных націскаеце «Išsaugoti» / «Захаваць».

10.10.jpg

9. Правяраеце правільнасць уведзеных даных, калі ўсё дакладна, націскаеце «Taip, teisingi» / «Так, правільна».

11.11.jpg

10.  Пераканаўшыся ў правільнасці даных, націскаеце ў акне «Formuoti prašymą» / «Сфарміраваць заяўку».

12.12.jpg

11. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра (нашага партнёрa – «VšĮ ZUBR.in») і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti» / «Адправіць», каб накіраваць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

13.13.jpg

12. Дэкларацыя пададзена. Вы справіліся! :) У асабістым кабінеце выбіраеце запоўненую дэкларацыю і націскаеце «Аtsisiųsti PDF» / «Спампаваць PDF».

14.14.jpg

13. Робіце скрын* або фота адкрытага дакумента так, каб была бачна арганізацыя і яе код. Вяртаецеся на наш сайт для таго, каб загрузіць скрын і ўзяць удзел у праекце лічбавага самакіравання «Будуй сваё».
 

*Мы не просім дасылаць асабістыя даныя на скрыншоце.

Литва 2026.jpg

Далучайцеся да праекта лічбавага самакіравання «Будуй сваё», каб сваімі простымі дзеяннямі дапамагаць рабіць вялікія справы. Дзякуй за тое, што вы з намі!
 

Вярнуцца на старонку праекта і даслаць скрыншот.

bottom of page