top of page
Group 48095891.png

РЭАЛІЗАВАНЫЯ ПРАЕКТЫ ЗА ТРЫ СЕЗОНЫ 
«БУДУЙ СВАЁ» 

«Будуй сваё» — гэта месца, дзе беларусы
і беларускі самі вырашаюць, якія праекты патрэбныя супольнасці, і фінансуюць іх рэалізацыю праз падаткі і/ці ўнёскі.

2026-01-29 11.11.19.jpg

Наша праца вядзецца ўжо чацверты год — і мы заваявалі давер беларусак і беларусаў не толькі на словах, але і ў справе.

За тры папярэднія гады мы разам сабралі больш за €170 000, зрабілі рэальнасцю 5 праектаў і яшчэ 3 рыхтуем да запуску ўжо ў гэтым годзе.

Давайце ўстроім невялічкі экскурс,
як гэта было.

Frame 2460 (1).png
Group 48096012.png

Беларуская супольнасць сабрала €47 000, дзякуючы чаму ў 2024 годзе з’явіліся:

Group 48096013.png
Group 48096013.png

ПЕРШЫ СЕЗОН «БУДУЙ СВАЁ» (2023 год)

Гістарычны партал для вывучэння гісторыі Беларусі праз інтэрактыўныя тэхналогіі.

Партал прапануе эксклюзіўныя артыкулы, 3D-мадэлі гістарычных аб’ектаў, AI-асістэнта для хуткага пошуку інфармацыі і магчымасць прагляду аб’ектаў у дапоўненай рэальнасці. Ён створаны для беларусаў і замежнікаў, даступны на некалькіх мовах і расказвае праўдзівую гісторыю, вольную ад прапаганды.

Віленская бібліятэка «Чытальня» з беларускімі кнігамі.

Унікальная прастора ў Вільні, якая аб’ядноўвае фізічную бібліятэку і сучасныя лічбавыя інструменты. Тут беларускі і беларусы могуць чытаць кнігі на роднай мове, удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах і знаходзіць аднадумцаў. Гэта не проста месца для чытання, а важны цэнтр беларускага культурнага і інтэлектуальнага жыцця ў эміграцыі.

Снимок экрана 2026-01-29 в 10.24.50.png
Снимок экрана 2026-01-29 в 10.25.18.png
Снимок экрана 2026-01-29 в 10.30.04.png

ХОЧАШ РЭАЛІЗАВАЦЬ СВАЮ ІДЭЮ ЦІ ДАПАМАГЧЫ ІНШЫМ?

Group 48095944.png

ДАЛУЧАЙСЯ ДА «БУДУЙ СВАЁ» 

Group 48096012.png

У 2024 годзе сума павялічылася да €83 200! Дзякуючы гэтым грашам у 2025 годзе з’явіліся:

Group 48096013.png
Group 48096013.png
Group 48096013.png

ДРУГІ СЕЗОН «БУДУЙ СВАЁ» (2024 год)

Дзіцячы летнік на Падляшшы побач з Белавежскай пушчай.

Праект, які даў магчымасць маленькім беларусам і беларускам знайсці сяброў, адчуць еднасць са сваімі суайчыннікамі і цікава правесці час на прыродзе. Дзеткі хадзілі ў паходы, набывалі карысныя навыкі, знаёміліся з беларускімі традыцыямі і гісторыяй у гульнявой форме, а бацькі змаглі крыху адпачыць. Гэта быў не проста летні лагер, а бяспечная і падтрымліваючая прастора, дзе дзеці адчулі сябе ўпэўнена ў новым асяроддзі і змаглі захаваць сувязь з роднай культурай.

Frame 2461.png

Майстэрня ў Літве з прафесійным абсталяваннем для творцаў.

Гэта шматфункцыянальная прастора, дзе беларусы і беларускі ўжо ўвасабляюць свае ідэі, карыстаюцца прафесійным абсталяваннем і ладзяць мерапрыемствы. Месца адкрыла новыя магчымасці для творчай самарэалізацыі, супрацоўніцтва і развіцця малога бізнесу, дазволіла ствараць уласныя прадукты і зарабляць на сваёй творчасці. Майстэрня таксама спрыяе захаванню і папулярызацыі беларускіх традыцыйных рамёстваў, забяспечваючы пераемнасць ведаў паміж пакаленнямі.

Frame 2462.png

Серыя адукацыйных біялагічных відэа па-беларуску ўжо дала доступ да актуальных навуковых ведаў на роднай мове, ўзбагаціла беларускую тэрміналогію і дапамаглі школьнікам, настаўнікам і ўсім, хто цікавіцца біялогіяй. Відэа падаюцца ў займальнай форме з візуальнымі і гумарыстычнымі элементамі, што зрабіла спасціжэнне навукі больш даступным і цікавым.

Frame 2464.png
Group 48096012.png

ТРЭЦІ СЕЗОН «БУДУЙ СВАЁ» (2025 год)

У 2025 годзе беларуская супольнасць сабрала €39 911Праекты «Будуй сваё», якія перамаглі ў 2025 годзе і ўжо актыўна рыхтуюцца да запуску:



Group 48096013.png

«ArtКуратар» — лічбавая платформа для падтрымкі і развіцця беларускага творчай супольніці, якая дапаможа самарэалізацыі, прафесійнаму росту і вывядзе беларускае мастацтва на міжнародную сцэну.

Group 48096013.png

«Фестываль Tutaka 2026» — культурная падзея, якая аб’ядноўвае беларусаў і беларусак і робіць сучасную беларускую культуру бачнай у міжнародным кантэксце.

Group 48096013.png

YouTube-праект: серыя адукацыйных відэа па-беларуску «БлогІя пра Біялёгію». Другая частка YouTube-праекта, які робіць біялогію зразумелай і даступнай для шырокай аўдыторыі для дзяцей і дарослых, якія шукаюць сучасную і лёгкую падачу навукі па-беларуску.

Group 48095962.png

ДАЛУЧАЙСЯ ДА «БУДУЙ СВАЁ» 

bottom of page